inforada (inforada) wrote in studrada,
inforada
inforada
studrada

Дзень Студэнта

Калі няма свабоды, то лепш памерці

17 лістапада 1939 г. 3.30 ночы
.

Шэсць студэнцкіх інтэрнатаў у Празе акружаны салдатамі Гітлераўскага асабістага склада. Салдаты ўрываюцца ўнутр cа зброяй, дубінкамі, палкамі, рамянямі, драўлянымі паленамі, збіваюць спалоханых студэнтаў усіх без разбору. Іх выводзяць у двор без усякіх тлумачэнняў, зганяюць у грузавікі. Вязуць. На вуліцы мароз. Большасць студэнтаў без верхняй вопраткі. Яны не атрымалі ані вады, ані хлеба. Ім забаронена размаўляць.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаў
У той дзень дзевяць студэнтаў расстраляныя без прад'яўлення абвінавачвання і суда.

1200 чалавек саслана ў канцэнтрацыйны лагер Саксенгаузен.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаўУсе вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы Чэхіі закрыты.

Усё гэта пакаранні за тое, што чэшскія студэнты асмеліліся падняцца, сарваць маску абыякавасці і бязмоўя і сказаць, што яны не згодны, што ў іх краіне няма гаспадароў акрамя іх саміх. Яны паўсталі супраць уласнай слабасці і тупой сістэмы.


Яны не захацелі маўчаць…

15 сакавіка 1939 году нямецкія войскі ўвайшлі ў Прагу. З таго дня Незалежнай Чэхіі больш не існавала. Чэхія стала часткай Нямеччыны - Пратэктаратам Чэхія і Маравія.

28 верасня 1939 году ў 21-ыя ўгодкі незалежнасці Чэхіі студэнты і выкладчыкі выходзяць на вуліцу, каб паказаць, што Чэхія ўсё яшчэ жывая, жывыя людзі, яны не баяцца. Да іх далучаюцца спачатку тысячы, а потым і дзясяткі тысяч людзей, абураных гітлераўскай уладай. У горадзе свята: паўсюль святочна апранутыя людзі з трыкалорамі, яны спяваюць нацыянальныя гімны, заклікаюць да незалежнасці і крычаць антынацысцкія лозунгі.

Паліцыя і салдаты адкрываюць агонь па мірнай дэманстрацыі. Паранена 17 чалавек.

У іх ліку Ян Аплятал - студэнцкі лідар.

11 лістапада ён памірае.

15 лістапада адбываецца пахаванне Яна Аплятала.

Сотні сяброў, тысячы неабыякавых людзей прыйшлі развітацца з юнаком, які стаў знакам трагічнага лёсу чэшскага народа. Пахавання хутка перарасло ў шматтысячную антынацысцкую дэманстрацыю.

Дэманстрацыя падушана
.

Гітлер
: “Нягледзячы на мае папярэджанні, пасля падзей 28 верасня, у Празе адбыліся новыя дэманстрацыі, якія пагражалі бяспекі імперыі... Таму я аддаў загад, каб арганізатары былі застрэлены і вялікая частка студэнтаў адпраўлена ў канцэнтрацыйны лагер. Усе чэшскія ўніверсітэты неадкладна закрываюцца”.

17 лістапада
гэтыя словы прыведзены ў выкананне.

70 гадоў таму нашы аднагодкі праявілі гераічнасць. Група маладых людзей супрацівілася таталітарнай сістэме, здольнай на ўсё. Яны кінулі выклік. Па-іншаму было немагчыма
.

Свабоду немагчыма аддаць, немагчыма змірыцца з рабствам…

Жэня Андрэюк,

МПГ "Студэнцкая Рада"
students.rada@gmail.com
Tags: 17 лістапада, дзень студэнта, студрада, студэнцкая рада
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments