mixal_by (mixal_by) wrote in studrada,
mixal_by
mixal_by
studrada

Першае даследаванне ў галіне правоў студэнтаў у Мінску!

Першае даследаванне ў галіне правоў студэнтаў у Мінску!

Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" апублікавала PDF-версію брашуры "Правы студэнтаў. Вынікі анкетавання студэнтаў вучэбных устаноў г. Мінска". Выданне з'яўляецца вынікам праведзенага ў верасні-кастрычніку 2008 году анкетавання студэнтаў 33-х мінскіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Анкетаванне было скіраванае на выяўленне і вывучэнне парушэнняў правоў студэнтаў, узроўня грамадзянскай актыўнасці студэнтаў, а таксама пошук магчымых шляхоў вырашэння выяўленых праблем. Дадзеная падзея стала першай спробай вывучыць якая склалася сітуацыю з правамі студэнтаў у Беларусі, а таксама выявіць тэндэнцыі яе развіцця. Анкетаванне праводзілася ў супрацоўніцтве з Міжнароднай Сеткай - Моладзевы Праваабарончы Рух, Міжнароднай сеткай па правах студэнтаў і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Усяго ў анкетаванні прыняло ўдзел каля 640 навучэнцаў і студэнтаў.

Па словах арганізатараў анкетавання: "Выкананне правоў студэнтаў з'яўляецца істотным крокам да развіцця агульначалавечых каштоўнасцяў у студэнтаў, вольнага развіцця асобы, выхавання грамадзянскасці, а таксама рухам да павагі правоў і свабодаў кожнага чалавека. Ад таго, у якім асяроддзі навучаюцца студэнты, залежыць іх далейшае развіццё як актыўных, адказных, высокамаральных людзей, якія маюць пачуццё годнасці і выразную грамадзянскую пазіцыю".

PDF-версія брашуры "Правы студэнтаў. Вынікі анкетавання студэнтаў вучэбных устаноў г. Мінска" знаходзіцца па адрасе: http://studanketa.youth-nis.org/brochurePDF.pdf

Усе пытанні і прапановы, датычныя брашуры і атрымання яе друкаванай версіі, даследаванняў у галіне правоў студэнтаў можна накіроўваць на электронную скрыню МПГ "Студэнцкая Рада": students.rada@gmail.com

--
Прэс-цэнтр МПГ "Студэнцкая Рада"
students.rada@gmail.com

Tags: БХК, МПД, РЭП, даследванне, правы студэнтаў, студрада, студэнцкая рада
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments