?

Log in

No account? Create an account
Моладзевая прафзвязная група "Студэнцкая Рада" — LiveJournal [entries|archive|friends|userinfo]
studrada

[ website | МПГ "Студэнцкая Рада" ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

«Самая студэнцкая ВНУ Мінска-2010» - прэзентацыя рэйтынга сталічных ВНУ [Ліп. 10, 2010|12:31 pm]
studrada

inforada
[Tags|, , , , ]
[Настрой |contentcontent]

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае ўсіх зацікаўленых на прэзентацыю рэйтынга мінскіх ВНУ, якая адбудзецца 16 ліпеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 16.00 да 17.30.

Чытаць болей...Collapse )</em></strong>

СпасылкаПракамэнтаваць

«Студэнцкая Рэспубліка» ўжо ў Беларусі [Ліп. 6, 2010|10:40 pm]
studrada

inforada
[Tags|, , , ]
[Настрой |satisfiedsatisfied]

Пяцьдзесят студэнтаў, пяцьдзесят патэнцыйных бізнэсмэнаў, палітыкаў, журналістаў, спартоўцаў, грамадскіх дзеячаў у сваёй краіне, са сваёй эканомікай і сваім урадам. Усё гэта – фестываль «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23-25 ліпеня пад Мінскам. Набор новаспечаных грамадзян ужо пачаўся!



Чытаць болей...Collapse )
СпасылкаПракамэнтаваць

МПГ Студэнцкая Рада правяла канферэнцыю па Правах Студэнта [Чэр. 17, 2010|12:28 am]
studrada

inforada
[Tags|, , , ]
[Настрой |creative]

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» правяла 13 чэрвеня першую ў сваім родзе канферэнцыю «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае Студэнцтва».

Нядзельнай раніцай 13 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау сабралося каля 30 студэнтаў, выкладчыкаў (у тым ліку і былых), прадстаўнікоў розных моладзевых арганізацый і грамадскіх актывістаў, каб абмеркаваць, што такое Правы Студэнтаў, навошта яны патрэбныя, хто такі Сучасны Студэнт, якія ягоная роля і месца ў беларускім грамадстве.

Чытаць болей...Collapse )
СпасылкаПракамэнтаваць

Запрашаем на канферэнцыю «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае студэнцтва» [Чэр. 8, 2010|11:31 pm]
studrada

inforada
[Месцазнаходжаньне |канферэнцыя, правы студэнтаў, ibb]
[Настрой |working]

Упершыню ў Беларусі: студэнты могуць сказаць усё, што лічаць неабходным!

Вольная пляцоўка без цэнзуры і абмежаванняў па тэматыцы!

Вы ўздымаеце тую тэму, якая цікава Вам!

МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае вас прыняць удзел у першай у сваім родзе канферэнцыі «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае студэнцтва», дзе будуць прэзентаваны вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, цяперашняя сітуацыя з рэалізацыяй Правоў і перспектывы развіцця. 

На абмеркаванне будуць вынесены пытанні: Што такое правы студэнтаў? Ці існуе такая катэгорыя ці гэта выдуманы фантом? Навошта і каму патрэбныя правы студэнтаў? Наколькі пазітыўны досвед абароны Правоў Студэнтаў? Ці ўплываюць правы студэнтаў на сістэму адукацыі альбо сістэма адукацыі на іх? Якая роля і пазіцыя студэнта ў сучасным беларускім грамадстве: атрымальнік дыплома ці актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця? 

Канферэнцыя «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае студэнцтва» будзе першым крокам да вынясення дадзеных пытанняў на шырокае абмеркаванне. 

Канферэнцыя будзе праходзіць у фармаце  дакладаў і тэхналогіі «Адкрытая прастора» («Open Space»), пры якім удзельнікі атрымліваюць поўную свабоду дзеянняў і самастойна ўзнімаюць цікавыя для сябе тэмы ў рамках стратэгічнай тэматыкі, абмяркоўваюць іх, працуючы ў паралельных групах. 

Для ўдзелу ў канферэнцыі Вам неабходна да 12 чэрвеня выслаць заяўку на электронны адрас st.rights.konference@gmail.com з пазнакай у тэме ліста канферэнцыя_прозвішча_імя. 

Просім звярнуць увагу, што аргкамітэт не кампенсуе транспартныя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў. 

Дата правядзення канферэнцыі: 13 чэрвеня 2010 году. 

Месца правядзення: г. Мінск, Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, пр-т. Газеты Праўды, 11. 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 09.30. 

Кантактная  інфармацыя: па ўсіх пытаннях просім Вас звяртацца па тэлефонах: +375 29 221 06 97; +375 29 314 43 75 альбо на электронны адрас: st.rights.konference@gmail.com


Заяўка: бел. версіярус. версія.

Праграма: бел. версіярус. версія.

Прэс-рэліз: бел. версіярус. версія.

СпасылкаПракамэнтаваць

Клуб Маладога Праваабаронцы-2: новае пакаленне [Лют. 23, 2010|12:11 am]
studrada

inforada
[Tags|, ]
[Настрой |calmcalm]

«Гэй, так жыць немагчыма! –

Паўтараеш ты сабе кожны дзень.

Але штосьці мяняць ужо страшна і складана

А можа быць проста лянота?»


МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб Маладога Праваабаронцы

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай моладзі Мінска і інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасць.


Да ўдзелу ў працы Клуба запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ і ССНУ, зацікаўленыя дзейнічаць у беларускім праваабарончым асяродку, альбо проста у абароне сваіх правоў і інтарэсаў.


Працягласць праграмы – 3 месяцы (сакавік 2010 –  травень 2010). Мерапрыемствы Клуба складаюцца з трох семінараў працягласцю 1 дзень кожны, якія будуць праводзіцца ў выходныя дні. Першы семінар адбудзецца ўжо 6–8 сакавіка, трэнерамі якога будуць удзельнікі Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (Варонеж, Расія).  Пасля правядзення семінараў плануецца распрацоўка і рэалізацыя грамадскай кампаніі.


Праграма Клуба ўключае наступныя раздзелы:

  • канцэпцыя Правоў Чалавека;
  • механізмы абароны Правоў Чалавека;
  • распрацоўка і правядзенне кампаніі ў абарону Правоў Чалавека;
  • мадэляванне працы камітэту ААН па Правам Чалавека;
  • вядзенне грамадзянскіх дзеянняў;
  • знаходжанне альтэрнатыўных шляхоў вырашэння праблемы.

Для ўдзелу ў дзейнасці Клуба неабходна цалкам запоўніць анкетуAnketa_club_by.doc» альбо «Anketa_club_ru.doc») і даслаць яе на адрас yhrclub2@gmail.com да 28 лютага 2010.

Не згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сектары!

 

Дадатковая інфармацыя: students.rada@gmail.com

 

Кантактныя тэлефоны:

(+375-33) 664-36-48 – Віктар

(+375-29) 382-90-02 – Алесь

Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

З Калядамі і Новым Годам! [Снж. 24, 2009|04:18 pm]
studrada

inforada
[Tags|, , , , ]
[Настрой |happyhappy]


Шаноўныя сябры!


Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і Новым Годам!


Дзякуй за тое, што былі з намі ўвесь гэты год!


Вясёлых святаў і здзяйснення мараў!




Заўсёды Вашая,

"Студэнцкая Рада"
students.rada@gmail.com

ЖЖ: http://community.livejournal.com/studrada

Аўтар паштовачкі: Сяржук Бахун

Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

Семинар "Университет XXI-го века: организация и содержание" (абноўлена: зменена месца правядзення!!) [Снж. 16, 2009|09:11 pm]
studrada

inforada
[Tags|, , ]
[Настрой |contentcontent]

Уважаемые дамы и господа!

Приглашаем Вас принять участие в семинаре «Университет XXI-го века: организация и содержание», который состоится 18 декабря 2009 г.
Целью семинара является организация открытой и публичной дискуссии по проблемам современного беларусского университета, презентация разных позиций, программ деятельности, обсуждение и поиск ответов на вопросы:

  • Каково место и назначение университетов в современном мире?
  • Выполняют ли современные беларусские университеты свое назначение?
  • Каковы перспективы реализации новых идей и проектов университета в условиях современной Беларуси?



В программе семинара:

  • Презентация инициатив по созданию и развитию университета в Беларуси (Владимир Дунаев, Светлана Мацкевич).
  • Обсуждение и критика предлагаемых инициатив, их перспектив и условий реализации.
  • Доклад философа и методолога Владимира Мацкевича «”Думать Беларусь” как идеология современного беларусского университета».


К участию в семинаре приглашаются эксперты и практики в области образования, представители государственных структур и организаций гражданского общества, журналисты печатных и Интернет-СМИ, а также все, заинтересованные в данной проблематике.

Семинар будет проходить 18 декабря, с 14.00 до 18-00 по адресу : ул. Карла Маркса, 10 ул. Энгельса, 13 (конференц-зал гостиницы "Октябрьская, 2 этаж")


Вход свободный.

Ждем Вас на семинаре!

По организационным вопросам обращайтесь: (+37529) 271-01-22 Анатолий Швецов (координатор мероприятия).

СпасылкаПракамэнтаваць

10 снежня - Дзень правоў чалавек (+ конкурс эсэ па правах чалавека) [Снж. 10, 2009|11:39 am]
studrada

inforada
[Tags|, , , , , ]
[Настрой |happyhappy]

4 снежня 1950 году на Пленарным сходзе Генеральная Асамблея ААН афіцыйна вырашыла адзначаць 10 снежня Дзень правоў чалавека (Human Rights Day). Усім дзяржавам і зацікаўленым арганізацыям было прапанавана прыняць гэты дзень і праводзіць адпаведныя мерапрыемствы.

Дата 10 снежня была абраная ў гонар прыняцця і абвяшчэння Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 году Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (Universal Declaration of Human Rights, UDHR). Дадзеная Дэкларацыя стала першым сусветным дакументам, у якім былі сфармуляваны палажэнні аб правах чалавека.

Урывак з выступу Генеральнага сакратара ААН:

«Адукацыя ў галіне правоў чалавека — гэта значна больш, чым проста ўрок у школе або тэма дня; гэта працэс азнаямлення людзей з механізмамі, якія ім неабходныя для таго, каб жыць ва ўмовах бяспекі і з пачуццём годнасці.

У гэты Міжнародны дзень правоў чалавека давайце прыкладзем сумесныя высілкі па фармаванні і выхаванню ў будучых пакаленнях культуры правоў чалавека, па садзейнічанні перамозе свабоды, умацаванню бяспекі і міру ва ўсіх краінах».


Спасылкі па тэме:
Праваабарончы цэнтр "Вясна" - 61 год змаганьня за правы чалавека
Беларускі Хельсінкскі Камітэт - Сёння сусветны дзень правоў чалавека. Віншуем!




Конкурс эсэ па правах чалавека

Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі аб'яўляюць штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека. На Конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя творчыя працы аб ролі, функцыях і прызначэнні права, прававых інстытутаў, прававой супольнасці ў абароне Правоў Чалавека і прасоўванні грамадскіх інтэрасаў.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.

СпасылкаПракамэнтаваць

Грамадзянская кампанія "Дастань статут свайго універсітэта!" [Снж. 7, 2009|01:05 am]
studrada

inforada
[Tags|, , , ]

Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" распачала грамадзянскую кампанію "Дастань статут свайго універсітэта!", якая ўжо стартавала ў БДУ, БНТУ, БДЭУ і іншых вышэйшых навучальных установах Мінску.

Правілы ўнутранага распарадку і Статут універсітэта — гэта галоўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць адносіны паміж студэнтамі і адміністрацыяй. Аднак у большасці выпадкаў студэнты Беларусі або зусім не ведаюць пра існаванне гэтых дакументаў, або толькі знаёміліся з вытрымкамі з іх.

Гэта пацвярджаецца вынікамі анкетавання студэнтаў навучальных устаноў г. Мінска (2008). Так, на пытаннне, "Ці знаёмы студэнты са Статутам свайго ўніверсітэта?" 50% рэспандэнтаў адказалі, што яны ніколі не цікавіліся, 11% адказалі, што ня могуць яго знайсці, 31% чыталі толькі вытрымкі з яго. На пытанне аб жаданні азнаёміцца са Статутам свайго ўніверсітэта 60% апытаных адказалі станоўча.

Правесці маніторынг наяўнасі папяровых версій Статуту і Правіл унутранага распарадку ў дэканатах, бібліятэках, а таксама на стэндах і сайтах універсітэтаў, атрымаць копіі гэтых дакументаў і апублікаваць іх на агульным сайце — вось малы спіс задач, які ставіць сабе кампанія.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых студэнтаў, якім важна ведаць свае правы!

Кантактная інфармацыя:
Алесь Крот
e-mail: ales.krot@gmail.com
skype: aleskrot
СпасылкаПракамэнтаваць

17 лістапада "Студэнцкая Рада" адзначала Міжнародны дзень студэнтаў [Ліс. 19, 2009|12:51 am]
studrada

inforada
[Tags|, , , , ]

17 лістапада 2009 году моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" павіншавала мінскіх студэнтаў з Міжнародным днём студэнтаў. У гэты дзень у розных мінскіх ВНУ з'явіліся плакаты "Чаму 17 лістапада адзначаюць Дзень студэнта?" і эпіграфы пра студэнцтва, адкуль студэнты даведаліся пра падзеі 17 лістапада 1939 году. Таксама сябры арганізацыі распаўсюдзілі ва ўніверсітэтах закладкі з інфармацыяй аб гістарычна значнай беларускай студэнцкай арганізацыі 19 стагоддзя – таемным таварыстве "Філаматаў".

"Практычна ўсе беларускія студэнты адзначаюць 17 лістапада Дзень студэнта, але, як выявілася, мала хто ведае, чаму прысвечаны гэтае "свята". Сучасным студэнтам значна важней павесяліцца, чым задумацца пра тое, якое значэнне цяпер студэнцтва мае ў грамадстве. 17 лістапада мы вырашылі нагадаць студэнтам пра падзеі 1939 году і іх значэнне ў гісторыі грамадства, абудзіць у студэнтах пачуццё грамадзянскага ўдзелу і сацыяльную актыўнасць", - адзначыў актывіст "Студэнцкай Рады". - На вялікі жаль, не ўсе адміністрацыі мінскіх ВНУ адэкватна ўспрымаюць значэнне Дня студэнта і прычыны яго ўзнікнення, і таму матэрыялы, прысвечаныя памятнай даце, падвяргаюцца цэнзуры, забараняюцца да вывешвання".

Гістарычная даведка
. Пасля нападу ў 1939 годзе фашысцкай Нямеччыны на Чэхаславакію, у краіне пачынае набіраць моц грамадская незадаволенасць. 28 кастрычніка 1939 году, у дзень святкавання ўгодак незалежнасці Чэхаславакіі, на вуліцы краіны выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, асноўная частка якіх - студэнты. Нямецкія акупанты жорстка здушылі дэманстрацыю. Паранены Ян Аплятал – студэнцкі лідар. 15 лістапада ён памірае. Развітацца з ім выйшлі сотні сяброў і тысячы салідарных суграмадзян. Пахаванне перарастае ў чарговую антынацысцскую дэманстрацыю, якую гітлераўскія салдаты таксама жорстка здушылі. 17 лістапада Гітлер падпісаў загад аб закрыцці ўсіх чэхаславацкіх навучальных ўстановаў. Больш за тысячу студэнтаў былі сасланы ў канцэнтрацыйны лагер, дзевяць студэнтаў расстралялі. У 1941 годзе ў Лондане ўдзельнікі Міжнароднай Студэнцкай рады ў гонар загінулых таварышаў вырашылі адзначаць 17 лістапада як "Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў", які пазней атрымаў назву Міжнароднага дня студэнтаў.

Прэс-цэнтр моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая Рада
СпасылкаПракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]