Упершыню ў Беларусі: студэнты могуць сказаць усё, што лічаць неабходным! Вольная пляцоўка без цэнзуры і абмежаванняў па тэматыцы! Вы ўздымаеце тую тэму, якая цікава Вам! МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае вас прыняць удзел у першай у сваім родзе канферэнцыі «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае студэнцтва», дзе будуць прэзентаваны вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, цяперашняя сітуацыя з рэалізацыяй Правоў і перспектывы развіцця. На абмеркаванне будуць вынесены пытанні: Што такое правы студэнтаў? Ці існуе такая катэгорыя ці гэта выдуманы фантом? Навошта і каму патрэбныя правы студэнтаў? Наколькі пазітыўны досвед абароны Правоў Студэнтаў? Ці ўплываюць правы студэнтаў на сістэму адукацыі альбо сістэма адукацыі на іх? Якая роля і пазіцыя студэнта ў сучасным беларускім грамадстве: атрымальнік дыплома ці актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця? Канферэнцыя «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяроддзі, сучаснае студэнцтва» будзе першым крокам да вынясення дадзеных пытанняў на шырокае абмеркаванне. Канферэнцыя будзе праходзіць у фармаце дакладаў і тэхналогіі «Адкрытая прастора» («Open Space»), пры якім удзельнікі атрымліваюць поўную свабоду дзеянняў і самастойна ўзнімаюць цікавыя для сябе тэмы ў рамках стратэгічнай тэматыкі, абмяркоўваюць іх, працуючы ў паралельных групах. Для ўдзелу ў канферэнцыі Вам неабходна да 12 чэрвеня выслаць заяўку на электронны адрас st.rights.konference@gmail.com з пазнакай у тэме ліста канферэнцыя_прозвішча_імя. Просім звярнуць увагу, што аргкамітэт не кампенсуе транспартныя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў. Дата правядзення канферэнцыі: 13 чэрвеня 2010 году. Месца правядзення: г. Мінск, Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, пр-т. Газеты Праўды, 11. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 09.30. Кантактная інфармацыя: па ўсіх пытаннях просім Вас звяртацца па тэлефонах: +375 29 221 06 97; +375 29 314 43 75 альбо на электронны адрас: st.rights.konference@gmail.com
Заяўка: бел. версія, рус. версія. Праграма: бел. версія, рус. версія. Прэс-рэліз: бел. версія, рус. версія. |